Аляксандр Усік
| Аляксандр Усік | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | бокс |
| Нарадзіўся |
17 студзеня 1987[1] (39 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Гады кар’еры | з 11 верасня 2013 |
| Рост | 191 см |
| Вага | 91 кг |
Аляксандр Усік (укр.: Олександр Усик; нар. 17 студзеня 1987[1], Сімферопаль, УССР, СССР) — украінскі баксёр. Чэмпіён свету і Еўропы сярод аматараў, Алімпійскі чэмпіён — 2012. Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у першай цяжкай вазе і цяжкай вазе.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступае ў прафесійным боксе з 2013 года.
25 верасня 2021 года ўкраінскі баксёр у Лондане на арэне «Тотэнхэм Хотспур» перамог брытанца Энтані Джошуа. На коне стаялі тытулы чэмпіёна свету па версіі WBA Super, IBF і WBO ў цяжкай вазе. Аляксандр Усік выйграў гэты бой па ачках, адабраў у брытанца тры чэмпіёнскія паясы і стаў абсалютным чэмпіёнам свету адразу ў двух вагавых катэгорыях — такое здарылася другі раз у гісторыі. Ён паўтарыў дасягненне экс-чэмпіёна свету Эвандэра Холіфілда, пры тым дабіўся гэтага значна хутчэй: у 19-м баі на прафесійным рынгу[2].
18 мая 2024 года на «Каралеўскай Арэне» ў Эр-Рыядзе перамог брытанца Тайсана Ф’юры ў паядынку за тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBC. Такім чынам Аляксандр Усік завалодаў чэмпіёнскімі тытуламі ў чатырох найбольш прэстыжных прафесійных баксёрскіх арганізацыях. 19 ліпеня 2025 года чарговы раз абараніў тытул чэмпіёна свету па боксе ў цяжкай вазе сярод прафесіяналаў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
- ↑ Nashaniva.com