Аперацыя «Паўночны молат»
У ноч на 22 чэрвеня 2025 года ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы ЗША правялі ваенную аперацыю пад кодавай назвай «Паўночны молат» (англ.: Midnight Hammer) супраць некалькіх ядзерных аб’ектаў у Іране. Сярод іх — завод па ўзбагачэнні ўрану Форда, ядзерны аб’ект у Нетэнзе і Ісфаханскі цэнтр ядзерных тэхналогій і даследаванняў. Гэтыя ядзерныя аб’екты з’яўляліся аднымі з найбольш значных цэнтраў па ўзбагачэнні ўрану ў Іране[1][2]. У ходзе атакі было выкарыстана чатырнаццаць супрацьбункерных авіябомбаў GBU-57, дастаўленых стэлс-бамбардзіроўшчыкамі Northrop B-2 Spirit, а таксама 30 ракет «Тамагаўк», запушчаных з падводнай лодкі тыпу «Агаё»[3][1][4][5] (былі задзейнічаны сем самалётаў B-2, якія даляцелі да Ірана з некалькімі дазапраўкамі ў паветры з авіябазы Уайтмен у ЗША, і адна падводная лодка, а таксама знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Цэнтральнага камандавання Узброеных Сіл ЗША, якія наносілі ўдары па аб’ектах СПА Ірана; з улікам самалётаў-запраўшчыкаў і разведвальных самалётаў у аперацыі было задзейнічана звыш 125 самалётаў[6][7]). Падзея адбылася на фоне ізраільскай ваеннай аперацыі супраць Ірана, якая пачалася 13 чэрвеня, і ўдараў у адказ Ірана па Ізраілі[8]. Паводле ацэнак амерыканскай разведкі, гэтыя ўдары не змаглі знішчыць іранскую ядзерную праграму, а толькі замарудзілі яе на пару месяцаў[9].
23 чэрвеня ў адказ Іран нанёс удар па амерыканскай ваеннай базе «Аль-Удэйд» у Катары, выпусціўшы 6 ракет і абвясціўшы аб пачатку аперацыі «Благаслаўленне Перамогі»[10][11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Donald J. Trump (@realDonaldTrump) (англ.). Truth Social (22 чэрвеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2025. Праверана 22 чэрвеня 2025.
- ↑ Maggie Haberman, Farnaz Fassihi, Eric Schmitt, Tyler Pager, Eric Nagourney (2025-06-21). U.S. Enters War With Iran, Striking Fordo Nuclear Site: Live Updates. New York Times(англ.). Архівавана з арыгінала 2025-06-21. Праверана 2025-06-21.
{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ США нанесли удар по Ирану. Трамп заявил, что крупнейшие ядерные объекты уничтожены — BBC News Русская служба
- ↑ Трамп: Ключевые ядерные объекты Ирана полностью уничтожены (руск.). Deutsche Welle (22 чэрвеня 2025). Праверана 22 чэрвеня 2025.
- ↑ Названы подробности ударов США по ядерным объектам Ирана (руск.). Lenta.ru (22 чэрвеня 2025). Праверана 22 чэрвеня 2025.
- ↑ Shifting Views and Misdirection: How Trump Decided to Strike Iran (англ.). The New York Times (22 чэрвеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2025. Праверана 23 чэрвеня 2025.
- ↑ Operation Midnight Hammer Drops 14 Bunker Busters in Record B-2 Strike Against Iranian Nuclear Sites. USNI News (21 чэрвеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2025. Праверана 23 чэрвеня 2025.
- ↑ Explosions and Buzzing Drones Heard as Israel and Iran Exchange New Wave of Attacks (англ.). New York Times (12 чэрвеня 2025). Праверана 21 чэрвеня 2025.
- ↑ Предварительная оценка разведки США: американские удары не уничтожили завод в Фордо — самый защищенный ядерный объект Ирана (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2025. Праверана 24 чэрвеня 2025.
- ↑ Иран начал операцию против американской военной базы в Катаре (руск.). РИА Новости (23 чэрвеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2025. Праверана 23 чэрвеня 2025.
- ↑ Axios: Иран нанес ракетный удар по базам США в Катаре. В Дохе слышны взрывы (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2025. Праверана 23 чэрвеня 2025.