Крушэнне Lockheed C-130 пад Сігнахі (2025)
| Крушэнне Lockheed C-130 пад Сігнахі | |
|---|---|
| | |
| Агульныя звесткі | |
| Дата | {{{Дата}}} |
| Месца | |
| Загінулыя |
|
| Мадэль | Lockheed C-130 Hercules |
| Авіякампанія | Turkish Air Force[d] |
| Пункт вылету | Ganja[d] |
| Пункт прызначэння | Турцыя і Кайсеры |
11 лістапада 2025 года самалёт ВПС Турцыі Lockheed C-130 Hercules, які ляцеў з Гянджы ў Азербайджане на авіябазу Эркілет у Турцыі, разламаўся ў паветры і зваліўся ў Грузіі. Загінулі ўсе 20 чалавек, якія знаходзіліся на борце[1][2][3].
Самалёт
[правіць | правіць зыходнік]Lockheed C-130EM Hercules з бартавым нумарам 68-1609 і серыйным нумарам вытворцы 382-4311 быў пабудаваны ў 1968 годзе. Першапачаткова ён быў перададзены Каралеўскім ваенна-паветраным сілам Саудаўскай Аравіі. Паступіў на ўзбраенне ВПС Турцыі ў сакавіку 2010 года і да катастрофы рэгулярна выкарыстоўваўся[4]. Самалёт C-130B/E Hercules актыўна выкарыстоўваецца Турцыяй для ваенных і гуманітарных аперацый[5]. Быў мадэрнізаваны і ўведзены ў паўторную эксплуатацыю ў 2022 годзе, апошні раз праходзіў тэхабслугоўванне ў кастрычніку 2025 года[6].
Пасажыры і экіпаж
[правіць | правіць зыходнік]На борце самалёта знаходзіліся сама меней 20 чалавек, уключаючы неўстаноўленую колькасць членаў экіпажа[7][8]. Паводле мясцовых СМІ, на борце былі як турэцкія, так і азербайджанскія вайскоўцы[9]. Міністэрства абароны Турцыі заявіла, што на борце знаходзіліся 20 турэцкіх салдат, не згадаўшы аб іншых нацыянальнасцях[10].
Авіякатастрофа
[правіць | правіць зыходнік]Самалёт вылецеў з міжнароднага аэрапорта Гянджы ў Азербайджане ў 10:19 па сусветным каардынаваным часе. Па наяўных дадзеных, ён дасягнуў максімальнай вышыні 7315 м (24 000 футаў). Апошняя зафіксаваная хуткасць самалёта складала 302 вузла ў якасці сапраўднай паветранай хуткасці[4]. Самалёт выконваў рэйс з Азербайджана ў Турцыю, калі разваліўся ў паветры над Грузіяй[9] і ўпаў недалёка ад Сігнахі. Самалёт знік з радараў праз некалькі хвілін пасля перасячэння мяжы з Грузіяй, не падаючы сігнал бедства[7][11][2]. На відэа відаць, як самалёт развальваецца на часткі, губляе вышыню і паліва, а затым падае на зямлю[5]. Урад Турцыі заявіў, што ўсе 20 чалавек на борце загінулі[12][13][14]. Абломкі былі раскіданыя па розных участках раўніны, на якой размешчаны сельскагаспадарчыя ўгоддзі і якая акружаная пагоркамі[15].
Расследаванне
[правіць | правіць зыходнік]У Азербайджане пачата расследаванне па факце «парушэння правілаў бяспекі палётаў або эксплуатацыі паветранага судна, якое пацягнула за сабой чалавечыя ахвяры»[16]. Турэцкі бок накіраваў на месца трагедыі следчую групу з 46 чалавек[17]. Спецыялісты выявілі чорную скрыню[18].
Lockheed Martin, амерыканскі вытворца C-130, заявіў, што акажа садзейнічанне ў расследаванні[14]. 13 лістапада Міністэрства абароны Турцыі абвясціла аб прыпыненні палётаў усіх вайсковых C-130 для правядзення тэхнічных праверак[19].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Адразу пасля крушэння ўлады Грузіі і Азербайджана пачалі скаардынаваныя пошукава-выратавальныя працы[12]. Грузінскія ўлады прыбылі на месца крушэння прыкладна ў 17 гадзін, а турэцкія вайскоўцы накіравалі беспілотны лятальны апарат для падтрымкі выратавальных работ[1].
14 лістапада на авіябазе ў Анкары адбылася цырымонія развітання з загінулымі, пасля якой іх астанкі былі перавезены ў родныя гарады[20].
Міжнародная рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Свае спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай выказалі прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і пасол ЗША ў Турцыі Том Барак[10]. Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ выказаў спачуванні і ўшанаваў памяць загінулых вайскоўцаў[15].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 español, Leer en. Turkish military plane with 20 on board crashes in Georgia (англ.). AP News (11 лістапада 2025). Праверана 12 лістапада 2025.
- 1 2 Падение «Геркулеса». Турецкий военный самолет разбился у границы Грузии и Азербайджана (руск.). Газета.Ru (12 лістапада 2025). Праверана 12 лістапада 2025.
- ↑ Крушение турецкого военного самолета: подтверждена гибель 20 человек (руск.). NUR.KZ (12 лістапада 2025). Праверана 12 лістапада 2025.
- 1 2 Gustafsson, Daniel. Turkish Air Force C-130 Crashes in Georgia (англ.). Flightradar24 Blog (11 лістапада 2025). Праверана 12 лістапада 2025.
- 1 2 Turkish military plane with 20 aboard catches fire mid-air, crashes in Georgia - watch. The Times of India. 2025-11-12. 0971-8257. Праверана 2025-11-12.
- ↑ Потерпевший крушение в Грузии турецкий самолет C-130 проходил техобслуживание в октябре (руск.). Report.az. Праверана 13 лістапада 2025.
- 1 2 Turkish military cargo plane crashes with at least 20 on board near Georgia and Azerbaijan border (англ.). www.bbc.com (11 лістапада 2025). Праверана 12 лістапада 2025.
- ↑ Турецкий военный самолет разбился на границе Грузии и Азербайджана: погибшие и пострадавшие, фото, видео (руск.). Lenta.RU. Праверана 12 лістапада 2025.
- 1 2 Turkish military plane crashes in Georgia with at least 20 on board (англ.). Reuters (11 кастрычніка 2025). Праверана 12 кастрычніка 2025.
- 1 2 Sullivan, Rory. Turkish military plane with at least 20 on board crashes in Georgia (англ.). Al Jazeera. Праверана 12 лістапада 2025.
- ↑ 20 soldiers killed after Nato military plane crashes in Georgia (англ.). The Independent (12 лістапада 2025). Праверана 12 лістапада 2025.
- 1 2 Twenty killed in Turkish military plane crash in Georgia after leaving Azerbaijan. www.euronews.com. Праверана 12 лістапада 2025.
- ↑ Press, The Associated. Turkish military plane crash in Georgia kills all 20 on board (англ.). CTVNews (12 лістапада 2025). Праверана 14 лістапада 2025.
- 1 2 Turkey says 20 troops killed in Georgia plane crash; inspections ongoing (англ.). Reuters (12 лістапада 2025). Праверана 13 лістапада 2025.
- 1 2 Turkish military plane crash in Georgia kills all 20 on board (англ.). NBC News (12 лістапада 2025). Праверана 14 лістапада 2025.
- ↑ Türkiyəyə məxsus hərbi təyyarənin qəzaya uğraması ilə bağlı araşdırmalara başlanılıb (азерб.). Xalqqazeti.az. Праверана 14 лістапада 2025.
- ↑ español, SUZAN FRASER Leer en. Turkish military plane crash in Georgia kills all 20 on board (англ.). AP News (12 лістапада 2025). Праверана 14 лістапада 2025.
- ↑ Krupa, Jakub (2025-11-12). Ukrainian energy minister Hrynchuk resigns as corruption probe fallout continues – as it happened. the Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2025-11-14.
- ↑ Turkey temporarily grounds C-130 planes after crash kills 20 military personnel (англ.). AP News (13 лістапада 2025). Праверана 14 лістапада 2025.
- ↑ Turkey holds funeral for 20 military personnel killed in Georgia plane crash (англ.). AP News (14 лістапада 2025). Праверана 14 лістапада 2025.