Перайсці да зместу

Саграда Фамілія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Саграда Фамілія
катал.: La Sagrada Família
41°24′13″ пн. ш. 2°10′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Іспанія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Archdiocese of Barcelona[d]
Архітэктурны стыль каталонскі мадэрн[d] і неаготыка
Скульптар Francisco de Paula del Villar y Lozano[d][1]
Архітэктар Антоніа Гаўдзі
Дата заснавання 19 сакавіка 1882[2]
Вышыня 172,5 м[3]
Матэрыял камень[d], бетон, драўніна і шкло
Сайт sagradafamilia.org (катал.)
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Сямейства (поўная назва: Збавіцельны храм Святой Сям’і, катал.: Temple Expiatori de la Sagrada Família) — царква ў Барселоне, у раёне Эшампле, якая будуецца на прыватныя ахвяраванні пачынаючы з 1882 года, знакаміты праект Антоніа Гаўдзі.

Першы праект быў распрацаваны архітэктарам Франсіска дэль Вільяр (катал.: Francisco de Paula del Villar y Lozano). На яго месца ў канцы 1883 года быў запрошаны Антоніа Гаўдзі, які значна змяніў першапачатковы праект. Па рашэнні ініцыятараў фінансаванне работ па будаўніцтве павінна выконвацца выключна за кошт ахвяраванняў вернікаў, што з’яўляецца адной з прычын такога працяглага будаўніцтва.

На момант трагічнай смерці архітэктара ў 1926 годзе была ўзведзена толькі адна з 18 запланаваных вежаў. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1930‑я гады каталонскія анархісты ўварваліся ў храм і падпалілі падземную крыпту. У агні загінулі ўнікальныя чарцяжы і гіпсавыя макеты Гаўдзі, што паставіла пад пагрозу ўвесь праект. Аднаўляць задуму майстра прыйшлося па крупінках дзесяцігоддзямі.

7 лістапада 2010 года храм быў асвячоны Папам Рымскім Бенедыктам XVI і быў афіцыйна аб’яўлены гатовым да штодзённых набажэнстваў.

Дзякуючы ўсталяванню ніжняга элемента крыжа вежы Хрыста, 30 кастрычніка 2025 года базіліка Саграда Фамілія стала самым высокім храмам у свеце, дасягнуўшы вышыні 162,9 метра і пераўзышоўшы Ульмскі сабор[4]. Панэлі, з якіх складаецца ніжняя частка крыжа, прыбылі ў Барселону ў ліпені 2025 года, а затым былі размешчаны на платформе над цэнтральным нефам. Там былі праведзены зборачныя работы, устаноўлена шкляное пакрыццё, завершаны ўнутраныя работы, у тым ліку ўстаноўка каменных элементаў[5].

20 лютага 2026 года храм дасягнуў сваёй праектнай вышыні — 172,5 метра. На вяршыні цэнтральнай вежы Ісуса Хрыста будаўнікі ўсталявалі апошні элемент гіганцкага крыжа. Пад’ём верхняй часткі 17‑метровага белага крыжа стаў сімвалам завяршэння вонкавых работ на комплексе з шасці цэнтральных вежаў. Сам крыж — гэта складаная інжынерная канструкцыя з сталі і шкла масай каля 100 тон і шырынёй 13,5 метра. Яго вырабілі ў Баварыі.

У сотую гадавіну смерці Антоніа Гаўдзі 10 чэрвеня 2026 года цэнтральная вежа храма Саграда Фамілія асвечана падчас урачыстай цырымоніі, якую ўзначаліў Папа Рымскі Леў XIV.

  1. ↑ https://es.wikipedia.org/wiki/Francisco_de_Paula_del_Villar_y_Lozano
  2. ↑ Wikitólica — 2025. — ISSN 3101-7339 — Católica Wikitólica doi:Enciclopedia Católica Wikitólica Праверана 20 красавіка 2026.
  3. ↑ Telex — Magyarország: 2020.
  4. ↑ apnews.com
  5. ↑ vaticannews.va